МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Previous Entry Share Next Entry
“Жыццёвы меланж” Радзіма Гарэцкага
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Перапляценне лёсаў і падзеяў, убачанае праз прызму сваіх адчуванняў - гэта жыццёвы меланж выбітнага Беларуса – Радзіма Гарэцкага. І гэтым ён дзеліцца з усімі намі ў кнізе нарысаў, эсэ, мініяцюр-назіранняў ды лірычных зацемак, якая пабачыла свет літаральна гэтымі днямі ў выдавецтве “Кнігазбор” па замове МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Гарэцкі_Жыццёвы-меланж_вокладка1

“Жыццёвы меланж” - чаму аўтар абраў такую назву для сваёй кнігі? Адказ мы знойдзем у яго прадмове. Як вядома, Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі - не толькі беларускі грамадскі дзеяч, але і слынны беларускі геолаг, акадэмік НАН Беларусі, які вельмі любіць сваю прафесію. Таму нядзіўна, што для вызначэння жанраў сваіх твораў ён пазычыў паняцце з гэтай цікавай навукі - геалогіі. Там меланж абазначае геалагічнае цела, складзенае з разнастайных парод, якое мае досыць цікавую структуру і спалучае самыя розныя колеры. Такі меланж утвараецца пры стрэсавых з’явах, напрыклад, калі адзін вялікі блок зямной кары насоўваецца на іншы. Але гэта - меланж геалагічны, а жыццёвы меланж - гэта адлюстраванне ўсяго, што было важным у жыцці, што знайшло свой адбітак у нашай памяці.

Далей...

?

Log in