МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Previous Entry Share Next Entry
Выйшла “Чытанка для маленькіх” з каляровымі малюнкамі
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Каляды, Новы год, ізноў Каляды - святы ідуць адно за адным. А днямі адбылася яшчэ адна падзея, якую таксама можна лічыць сапраўдным святам: падсерыя “Каляровы ровар”, што выходзіць у бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, папоўнілася новай цудоўнай кнігай - “Чытанкай для маленькіх”. Яе змест склалі творы з першай часткі “Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

Новае выданне выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

чытанка_вокладка

“Чытанка для маленькіх” - гэта выдатны падарунак для тых, у каго маленькія дзеці. Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульневыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. А гартаць яе яны будуць з сапраўдным задавальненнем, будзьце пэўныя! Рэч у тым, што выданне аздобленае прыгожымі і яркімі малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка, выкананымі адмыслова для гэтай кнігі.

15

У хуткім часе “Чытанку для маленькіх” можна будзе набыць у кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

 

?

Log in