МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Previous Entry Share Next Entry
Беларуская і латышская мовы загучалі разам на юбілеі "Сьвітанка"
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Урачыстае святкаванне 25-годдзя Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” адбылося ў Рызе 11 студзеня. Сам юбілей быў 27 лістапада 2013 г., і спачатку ўрачыстасць мелася адбыцца ў лістападзе. Тады ж планавалі свой прыезд з Беларусі ў Рыгу намеснік старшыні Рады “Бацькаўшчыны” Барыс Стук і вядомы беларускі бард Зміцер Вайцюшкевіч. Аднак літаральна напярэдадні здарылася трагедыя: у адным з гандлёвых цэнтраў Рыгі абрынуўся дах, загінула шмат людзей. Натуральна, у краіне была абвешчаная жалоба, і святочнае мерапрыемства адклалі на пазнейшы час.

Зала ў культурна-мастацкім цэнтры “Рытумс”, дзе праходзіла мерапрыемства, сабрала і дзяцей, і дарослых самых розных узростаў. Вітанні, віншаванні, прамовы на адрас “Сьвітанка” гучалі на беларускай і латышскай мовах.

Беларуская дзяржава была прадстаўленая загадчыкам консульскага аддзела беларускага пасольства Андрэем Кажаном, які выступіў першым і сказаў шмат цёплых словаў на адрас “Сьвітанка”. Ён зачытаў віншавальны ліст ад Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь у Латвіі сп. Марыны Далгаполавай. Павіншаваў сьвітанкаўцаў і Улад Рэдзькін, кіраўнік Беларускага інфармацыйнага цэнтра ў Рызе.
Латышская дзяржава таксама не засталася ў баку ад святочнай падзеі - ліст з віншаваннямі таварыству даслаў прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш. У лісце ён асабліва адзначыў унёсак "Сьвітанка" ў дыялог латвійскай і беларускай культур. На святочным мерапрыемстве з вітаннем выступіла старшы рэферэнт аддзела грамадскай інтэграцыі ад Міністэрства культуры Латвіі Лінда Наўдышэ. Яна зачытала віншаванне ад Міністэрства культуры, а таксама ўзнагародзіла граматамі за значны ўнёсак у развіццё таварыства Ганну Іванэ – дырэктара Рыжскай беларускай школы імя Я. Купалы - і Наталлю Цімаховіч, найстарэйшага сябра «Сьвітанка» (ёй 87 гадоў), доктара фізіка-матэматычных навук, астрафізіка.


Наталля Пятроўна Цімаховіч атрымлівае Ганаровую грамату Міністэрства культуры Латвіі. Фота Георгія Астапковіча

Чытаць увесь артыкул

?

Log in