МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Previous Entry Share Next Entry
Алег Рудакоў пра ўдзел у Другім фестывалі мастацтваў беларусаў свету
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
У панядзелак 16 верасня на сядзібу Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” завітаў Алег Рудакоў, бадай, самы вядомы беларус Прыбайкалля, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Разам з Воляй Галанавай, кіраўнічкай ансамбля аўтэнтычнага спеву “Крывічы”, яны, сябры Вялікай Рады Згуртавання, прыехалі ў Мінск, каб паўдзельнічаць у Другім фестывалі мастацтваў беларусаў свету, што праходзіў 12-14 верасня. Усяго на гэты фестываль, які ладзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, з’ехаліся каля 250 ўдзельнікаў з 18 краінаў свету. Госці з Іркуцка пераадолелі 6000 кіламетраў, каб прадставіць на свяце старадаўнія беларускія песні, дагэтуль захаваныя нашчадкамі колішніх перасяленцаў, што з’ехалі ў Сібір больш за стагоддзе таму. Аднак эмоцыі ад фестывалю засталіся неадназначныя: былі і пазітыўныя, і негатыўныя моманты. Алег Рудакоў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад прыезду сюды.
Алена Макоўская Алег Рудакоў і Ніна Шыдлоўская
Далей...

?

Log in