МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

Радзім Гарэцкі: Дайсці да беларускай Беларусі
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыенцір для многіх.
Tarantino.by-2013-VI-Sjezd-Belorusov-Sveta-6768
Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.
Далей...

Рэцэнзія на кнігу Л.Юрэвіча і Н.Гардзіенкі “Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Аўтар: Мікола Пачкаеў, старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі. Сакратар інфармацыі Рады БНР.
(Пашыраная рэцэнзія, напісаная для разгляду Управай Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі).
Rada_BNR_cover
Аснову прапанаванай для падтрымкі ЗБВБ публікацыі кнігі Л.Юрэвіча і Н.Гардзіенкі “Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы” складаюць 400 старонак дакументаў дзейнасці Рады БНР эпохі М.Абрамчыка, сабраныя аўтарамі на працягу многіх гадоў у некалькіх архівах беларускага замежжа. Гэта само па сабе – вынік вялікай працы, першая такая сістэматычная публікацыя і безумоўна важны, арыгінальны ўнёсак у беларускую гістарычную навуку. Заяўленая аўтарамі ва ўводзінах мэта “першай прыступкі”, “каб нарэшце запачаткаваць напісанне гісторыі Рады”,  у гэткай публікацыі неаспрэчна мае вельмі паважнае ўвасабленне.

Далей...

Выйшаў новы нумар літаратурнага бюлетэня "Кніганоша"
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Нумар адкрываецца гутаркай з паэткай, пісьменніцай Аксанай Спрынчан.
У рубрыцы “Імпрэзы” чытайце пра ўручэнне ўзнагародаў пераможцам літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”.
knihanosza22
Як заўсёды, у нумары “Кніганошы” вы таксама знойдзеце інфармацыю пра шэраг навінак беларускамоўнага друку.

Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня "Беларусы ў свеце"
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Нумар адкрывае матэрыял аб новым выданні ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчына” - кнізе “Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы”, якую ўклалі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч.
biuleten_11_2013
З нумару вы таксама дазнаецеся, як прайшоў III з’езд “Усеўкраінскага саюза беларусаў”, як беларусы свету адзначалі Дзяды і 93-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, а таксама зможаце прачытаць шэраг іншых навінаў і матэрыялаў, прысвечаных беларускаму замежжу.
Як заўсёды, у бюлетэні змешчаныя віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.

Жыве Беларусь у Канадзе! Гутарка з Валянцінай Шаўчэнка.
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Сёння, 28 лістапада, Згуртаванню беларусаў Канады спаўняецца 65 гадоў. Безумоўна, гэта вялікі тэрмін для арганізацыі, і не можа не цешыць тое, што і сёння арганізацыя працягвае актыўную працу. Напярэдадні юбілею мы пагутарылі са Старшынёй Згуртавання беларусаў Канады Валянцінай Шаўчэнка аб жыцці і набытках арганізацыі, аб планах на будучыню.
valja
“Бацькаўшчына”: Набліжаецца цудоўны юбілей, 65-годдзе Згуртавання беларусаў Канады. З чым сустакае Згуртаванне такі юбілей, з якімі набыткамі?
Валянціна Шаўчэнка: Галоўным набыткам я лічу тое, што, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, Згуртаванне беларусаў Канады жыве і працягвае традыцыі тых, хто гэтую арганізацыю заснаваў, застаецца верным ідэалам 25 Сакавіка. На маю думку, ЗБК з'яўляецца адной з самых актыўных беларускіх суполак свету.
“Бацькаўшчына”: 65 гадоў – гэта цэлая эпоха, Згуртаванне аб’ядноўвае беларусаў розных пакаленняў і, напэўна, вырасціла не адно пакаленне. Распавядзіце пра моладзь ЗБК.

Далей...

Як “Сьвітанак” узняўся над Рыгай.
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
27 лістапада споўніцца 25 гадоў з дня заснавання Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". 23 лістапада з гэтай нагоды ў Рызе пройдзе ўрачыстае святкаванне. Сябра Рады ЛТБК “Сьвітанак”, сябра Вялікай Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Вячка Целеш расказвае пра тое, як паўставала таварыства.
ielugums-Lena-2
Быў цікавы час - 1988-89 гады - час Атмоды (Адраджэння) у Латвіі, гарбачоўская вясна (перабудова) прынесла хвалю ветру свабоды як латышам, так і прадстаўнікам іншых нацыянальнасцяў Латвіі з еўрапейскімі дэмакратычнымі поглядамі і ідэаламі. Той вецер абуджаў, прымушаў не сядзець, а ісці на плошчы, каб разам адрадзіць незалежную Латвійскую дзяржаву. Захапіў вецер Атмоды і беларусаў Латвіі. У першую чаргу гэта была інтэлігенцыя: настаўнікі, медыкі, мастакі, інжынеры, а таксама простыя людзі, якім балела за нашу беларушчыну, якія бачылі, што з аднаўленнем Латвійскай дзяржавы ім даецца магчымасць адрадзіць беларускую школу, беларускую культуру, родную мову, што існавала ў Латвіі ў 1920-30-х гадах.
 Тады быў час цікавы, але і час напружаны. Безумоўна, не ўсе беларусы асмеліваліся далучацца да тых падзеяў. Да гэтага часу існавала таталітарная савецкая дзяржава СССР са сваёй камуністычнай ідэалогіяй, у якую ўваходзіла і Латвія. Афіцыйныя ўлады імкнуліся спыніць развал савецкай імперыі, іх падтрымлівала пэўная частка савецкіх людзей. У асноўным гэта была наменклатура камуністычнай партыі, патрыёты савецкай дзяржавы, яны стварылі Інтэрфронт для падтрымкі існуючай улады. Для таго каб супрацьстаяць Інтэрфронту і аднавіць незалежную Латвію, інтэлігенцыяй Латвіі быў створаны Народны Фронт у які ўваходзілі і латышы, і таксама многія прадстаўнікі рускіх, палякаў, беларусаў, украінцаў і іншых нацыянальнасцяў. Народны Фронт таксама дапамагаў нацыянальным меншасцям у стварэнні нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі на аснове закона аб нацыянальнай культурнай аўтаноміі.
 У 1988 годзе ў Рызе пачалі стварацца таварыства польскай, летувіскай, нямецкай і іншых культур. Знайшліся і прадстаўнікі ў трох усходнеславянскіх нацыянальнасцяў, якія вырашылі стварыць таварыства не па нацыянальным прызнаку, каб беларусы і ўкраінцы не разышліся па сваім нацыянальным кватэрам, як яны тады казалі, а былі ўсе разам. Яны прапанавалі стварыць Балта-славянскае культурнае таварыства. Я таксама быў запрошаны на той сход, але калі я тады адчуў і зразумеў, што ў тым аб’яднанні ізноў будзе дамінаваць, як і ў савецкі час, расейская мова, культура і гісторыя, ізноў будзе галоўным старэйшы брат, то я вырашыў не ўступаць у гэтую арганізацыю: я – не балта-славянін, я – беларус. Так нарадзіліся думкі і прыспела рашэнне аб стварэнні свайго беларускага таварыства, дзе будзе гучаць нашая мова, дзе мы будзем працягваць справу нашых папярэднікаў беларусаў, якія заклалі падмурак нашай беларускай хаты ў Латвіі яшчэ ў дасавецкія часы. Гэта зразумелі і таксама не ўступілі ў тое таварыства яшчэ некаторыя беларусы, што былі на тым сходзе, хоць некаторыя беларусы засталіся з так званымі Балта-славянамі.
У той час у Рыгу наведаўся з Мінска мой сябар - вядомы беларускі паэт Сяргей Панізнік. Калі ён зайшоў да мяне ў майстэрню, я расказаў пра ўсю сітуацыю і пра намер арганізаваць беларускае таварыства культуры.
Далей...

Унучка вечнага Скарыны
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!
Францішак Багушэвіч
15 лістапада ў памяшканні Харкаўскага аддзялення Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны з вялікім поспехам прайшоў творчы вечар адной з выдатных паэтак беларускай дыяспары Украіны – Іны Снарскай. Дарогі лёсу ды каханне “прызямлілі” гэтую жанчыну ва ўкраінскаю Палтаву… Арганізавала сустрэчу са спадарыняй Інай Харкаўскае гарадское нацыянальна-культурнае аб’яднанне беларусаў “Сябры”.
Як мне падаецца, “традыцыю” тварыць на роднай мове па-за межамі роднай зямлі для беларусаў заснаваў яшчэ той жа Францішак Скарына. Пасля яго гэтую “традыцыю” працягвалі Максім Багдановіч, Янка Купала, Рыгор Крушына, ды шмат іншых беларускіх літаратараў і грамадскіх дзеячаў.
Як вядома, беларуская мова ў быццам бы незалежнай дзяржаве - Рэспубліцы Беларусь перажывае сёння нялёгкія часы. Вельмі многа “добразычліўцаў” з вялікім задавальненнем гавораць пра хуткае і неадваротнае знікненне беларускай мовы. Не верце ім. Таму што беларуская мова, як гэта неаднаразова адбывалася і да таго, усяго толькі адыйшла ў лясы ды вёскі Беларусі, схавалася на эміграцыі, за мяжой, ад усіх тых, хто прыкладае тытанічныя высілкі, каб знішчыць яе, гэткіх своеасаблівых “карнікаў” вёскі Дражна ХХІ стагоддзя. (Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёску Дражна спалілі “свае ж” савецкія партызаны…)
І, магчыма, беларуская мова эміграцыі, гэты “агеньчык”, які захоўваецца там, дзе жывуць беларусы, тое “полымя”, якое падтрымліваецца ў беларускай дыяспары за мяжой – будзе вернутае ў Беларусь і запаліць сэрцы беларусаў на Бацькаўшчыне…
snars13_2
Адною з тых Асобаў, што захоўваюць ды берагуць “агмень” роднай мовы ў свеце – і ёсць спадарыня Іна Снарская.

Далей...

Закон “Аб беларусах замежжа”: адзін крок да прыняцця
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
Доўгачаканы праект закону “Аб беларусах замежжа” паступіў у Палату прадстаўнікоў. Дарэчы, гэта не першы раз, калі праект закону пасля ўзгаднення паміж усімі зацікаўленымі дзяржаўнымі ўстановамі фактычна дайшоў да апошняй стадыі разгляду. Такое ўжо было ў 2002 годзе. Тады праект закону меў назву “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”, але з незразумелых прычынаў прыняцце закону так і не адбылося, і ён надоўга выпаў з прыярытэтаў дзяржаўнай замежнай палітыкі.

Неабходнасць прыняцця закону Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” агучвала даўно: з 2001 года гэтае пытанне было асноўным у парадку дня працы з’ездаў беларусаў свету, што склікаюцца “Бацькаўшчынай” кожныя чатыры гады. Больш за тое, на з’ездах не толькі прымаліся звароты да Ураду з заклікам прыняць адпаведны закон, дэлегаты выходзілі з канкрэтнымі прапановамі, датычнымі зместу закону. Практычна гатовы законапраект быў накіраваны Згуртаваннем ва Урад па выніках і Чацвёртага (2005 г.), і Пятага (2009 г.) з’ездаў беларусаў свету. Гэты дакумент быў складзены з улікам меркавання дыяспары, а таксама падобнага заканадаўства іншых унітарных краінаў. “Бацькаўшчына” прапанавала назваць законапраект “Аб беларусах замежжа”.

У канцы 2009 года пры Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь зноў была створаная працоўная група па распрацоўцы законапраекта, у яе ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі і грамадскіх арганізацый, што працуюць з беларускай дыяспарай, у тым ліку і “Бацькаўшчыны”. У выніку быў распрацаваны законапраект, які ўсё ж атрымаў назву “Аб беларусах замежжа”. Некалькі год законапраект вандраваў па розных дзяржаўных установах дзеля ўзгадненняў, і, адпаведна, змяняўся яго змест.

Апошнім часам над канчатковым варыянтам законапраекта перад падачай у Палату прадстаўнікоў працавала Міністэрства замежных спраў Беларусі, больш за тое, у выпадку прыняцця закону асноўная нагрузка па яго выкананні будзе класціся менавіта на гэтую дзяржаўную ўстанову. У сувязі з гэтым Згуртаванне “Бацькаўшчына” звярнулася да начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Амбразевіча Юрыя Георгіевіча па каментар адносна законапраекта і яго далейшага лёсу.

Далей....

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
biuleten_09_2013Нумар адкрываецца матэрыялам, прысвечаным 5-годдзю культурніцкай кампаніі “Будзьма!”У бюлетэні чытайце таксама гутарку “Радыё Свабода” з Вячкам Целешам, якому нядаўна споўнілася 75 гадоў, рэпартаж з адкрыцця вернісажа Вячаслава Ігнаценкі ў Малдове, аповед андрэя Сантоцкага пра яго паездку ў Лондан, дзе яго прымалі ў  ў грэка-каталіцкай місіі святога Кірылы Тураўскага айцец Аляксандр Надсан і айцец Сяргей Стасевіч.
Таксама ў нумары вы знойдзеце шэраг іншых навінаў з жыцця беларускага замежжа, і, як звычайна, віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.

Выйшаў новы нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын
backauszczyna
biuleten_08_2013З нумару вы даведаецеся, як у розных краінах прайшоў Міжнародны дзень салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю. Вашай увазе прадстаўлены шэраг матэрыялаў, прысвечаных уікавым кніжным выданням або праектам. У жнівеньскім нумары вы таксама зможаце прачытаць у скарочаным варыянце гутарку Сяргея Шапрана з Алесем Петрашкевічам (цалкам яна змешчаная на нашым сайце).
Як звычайна, у нумары надрукаваныя навіны беларускага замежжа, віншаванні сябрам Вялікай Рады і каляндар памятных дат на месяц.

?

Log in