April 4th, 2014

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Выйшаў сакавіцкі нумар бюлетэня “Беларусы ў свеце”

biuleten_03_2014Адкрывае нумар рэпартаж аб тым, як Беларуска-Эстонскае Згуртаванне адзначала сваё 25-годдзе. 25 сакавіка беларусы ва ўсім свеце святкавалі Дзень Волі. Пра тое, якія мерапрыемствы з гэтай нагоды ладзілі ў замежжы, таксама чытайце ў бюлетэні. Акрамя таго, вы знойдзеце ў ім шэраг іншых навінаў з беларускага жыцця за мяжой і не толькі.
У нумары змешчаныя віншаванні сябрам Вялікай Рады і памятны каляндар на красавік.