Tags: ТБК Літвы

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Хведару Нюньку адмоўлена ў беларускай візе



Cябру Вялікай Рады Згуртавання беларуў свету “Бацькаўшчына”, старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведару Нюньку 6 снежня ў Беларускім пасольстве ў Вільні (Літва) адмовілі ў выдачы ўязной візы ў Беларусь. Віза мусіла быць аформлена па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Далей
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Ліпеньскія будні ў ТБК Літвы

На чарговую імпрэзу 28-га ліпеня сябры ТБК запрасілі гасцей: старшыню Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Зянона Пазняка і намесніка КХП БНФ Сяргея Папкова, сяброў з мiнскага  царкоўнага брацтва Трох віленскіх пакутнікаў на чале са спадаром Анатолем Астапенкам, а таксама добрых сваіх сяброў –украінскі сямейны хор «Світлиця».

Імпрэза была прысвечана 130-м угодкам ад дня народзінаў Янкі Купалы (7 ліпеня 1882,  фальварак Вязынка - 28 чэрвеня 1942, Масква) і 15-ай гадавіне ад дня смерці Лявона Луцкевіча (13 сакавіка1922, Вільня – 28 ліпеня1997,  Вільня).

Выступае Васіль Акуневіч

Далей...

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Беларусы Вільні ў беларусаў Гданьска – неперарваная традыцыя

Сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве выправіліся ў сваю традыцыйную вандроўку па мясцінах, звязаных з беларускім жыццём, якая гэтым разам стала адраджэннем старых традыцыйных сувязяў паміж беларусамі Вільні і Гданьска. Так, мы прыбылі ў Гданьск, які яшчэ з міжваеннага часу быў месцам, у якое сплываліся беларусы з розных куткоў Польшчы і Савецкага Саюза. Менавіта ў міжваенны час беларусы, якія пераследваліся ў сябе на радзіме польскімі і савецкімі ўладамі, шукалі прытулак у гэтым, як ім здавалася на той час, вольным горадзе. Гданьск для беларусаў стаў прытулкам і ў пасляваенны час, калі многія беларускія дзеячы спрабавалі ў ім знайсці ўратаванне ад карнай сталінскай сістэмы. Праўда, гэта было складана, найперш маральна, бо трэба было запісвацца палякам і не прызнавацца ў сваёй беларускасці, іначай чакаў палярны холад і белыя мядзведзі. Але крыху пазней, пасля смерці тырана, некаторыя ўсё ж імкнуліся захоўваць свае карані і як сведчанне гэтаму першая беларуская арганізацыя ў Гданьску паўстала ў 1967 г. Самае цікавае і важнае: у беларускай арганізацыі Гданьска ёсць людзі, якія стаялі ля вытокаў першай беларускай арганізацыі ў Гданьску ў 1967 г. і цяпер з’яўляюцца ў ёй актыўнымі дзеячамі, што сведчыць аб неперарыванні тут беларускай традыцыі.



Далей...