Tags: канферэнцыі

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

У Іркуцку прайшла канферэнцыя, прысвечаная перасяленню беларусаў у Прыбайкалле

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю Сталыпінскай рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле – адбылася 16-18 снежня ў Іркуцку.

Арганізатарам навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Сталыпінскай рэформы, выступіла Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

Па словах старшыні ІТБК Алега Рудакова, акрамя навукоўцаў з Іркуцка, у канферэнцыі бралі ўдзел госці з Беларусі, з Масквы, Навасібірска, Екацерынбурга. З віншавальнымі словамі выступілі прадстаўнікі польскай і літоўскай суполак Іркуцка. Далей

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя: “100-годдзе Сталыпінская рэформы..."

Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя  Яна Чэрскага 16 - 18 снежня 2010 г. праводзіць навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю Сталыпінская рэформы - самага масавага перасялення беларусаў у Прыбайкалле.

Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, гісторыкі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк і іншыя зацікаўленыя спецыялісты.

Акрамя пленарнага пасяджэння і работы круглага стала, будзе арганізавана канцэртная праграма з удзелам фальклорных калектываў ІТБК, якія выканаюць песні беларускіх перасяленцаў. Таксама для гасцей Іркуцка адбудзецца экскурсійная паездка на возера Байкал.

У рамках канферэнцыі будзе праведзены Конкурс для студэнтаў па тэме Канферэнцыі. Па выніках конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў аднайменным з канферэнцыяй зборніку. Таксама пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі.

Праграма канферэнцыі і падрабязнасці ТУТ.