Tags: 20-гадовы юбілей

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Алена Макоўская: «Мы са страхам чакаем вынікаў перапісу насельніцтва ў Расіі»

МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» святкуе гэтай восенню 20-гадовы юбілей. Кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская расказала «Салідарнасці» пра якую невядомую частку беларускай гісторыі яны клапоцяцца і чаму хочуць, каб яе ведаў кожны беларус.

10 верасня 1990 года адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Стварэнне арганізацыі было ініцыявана беларускай інтэлігенцыяй, якая на той час, пасля падзення жалезнай заслоны, стала актыўна аднаўляць сувязі з беларусамі замежжа, адзначае Алена Макоўская.

У 1992-м адбыўся з’езд беларусаў блізкага замежжа, а ўжо праз год Першы з’езд беларусаў свету, які сабраў больш за 1000 дэлегатаў з Беларусі і розных краінаў свету. Далей

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

У Севастопалі праходзіць выстава, прысвечаная дзейнасці “Бацькаўшчыны”

У сувязі з 20-гадовым юбілеем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў сядзібе Севастопальскага таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня” аформлена экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці Згуртавання. Пра гэта паведаміў старшыня Севастопальскай “Пагоні” Валеры Барташ. Далей
Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Запрашаем на юбілейную вечарыну “Бацькаўшчыны”

Шаноўныя сябры Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” усіх 5-ці скліканняў, прадстаўнікі беларускіх суполак замежжа!

Яшчэ раз віншуем вас з 20-ці гадовым юбілеем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і запрашаем на святочную імпрэзу з гэтай нагоды, якая адбудзецца 26 лістапада ў актавай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур (г. Мінск, вул. Чычэрына, 19).

Падрабязнасці ТУТ.

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Малая Рада адзначыла 20-годдзе “Бацькаўшчыны”

Пашыранае пасяджэнне Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое адбылося 22 кастрычніка ў Мінску, было прымеркавана да 20-гадовага юбілею арганізацыі.

Акрамя сябраў Малой Рады, на пасяджэнні прысутнічалі госці з замежжа: апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан з Лондана, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Віленскага краю Юрась Юркевіч. Далей

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчын

Спецыяльны выпуск бюлетэня “Беларусы ў свеце”

Выйшаў з друку  спецыяльны выпуск бюлетэня “Беларусы ў свеце”, прысвечаны 20-гадоваму юбілею Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Як ўсё пачыналася 20 гадоў таму, якія яны, самыя значыныя падзеі і дасягненні “Бацькаўшчыны” – сваіміи думками з нагоды 20-гадовага юбілею “Бацькаўшчыны” на старонках бюлетэня дзеляцца сябры Вялікай Рады Згуртавання: Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Уладзімір Арлоў, Валеры Герасімаў. Генадзь Вінярскі (Беларусь), Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч, Ганна Сурмач (ЗША),  Лёля Міхалюк (Вялікабрытанія), Надзея Дробіна (Канада), Хведар Нюнька, Юрась Юркевіч (Літва), Алег Рудакоў (Расія), Дзмітры Плакс (Швецыя), Вячка Целеш (Латвія).

Спампаваць бюлетэнь можна ТУТ.